Фотафакт: у “Еўраопце” ў Паўднёвым прадалі расійскі ёгурт з цвіллю

|

Чарговы выпадак продажу сапсаванага прадукту зафіксаваны ў Гродне. На гэты раз жыхарка горада Наталля набыла ёгурт з цвіллю. Паводле тэрміну прыдатнасці, яго можна было есці яшчэ два месяцы.


“У суботу, 20 лютага купілі дзіцяці ёгурт “Альпик”. Адкрылі ў нядзелю, каб дзіця з’ела, але замест жаданага ёгурта там была цвіль. Назад у краму ўжо не павезлі, бо далёка было ехаць”, – распавяла Наталля.

 

 

На здымку бачна, што расійскі ёгурт “Альпик” быў выпушчаны 20.12.2015 і меў тэрмін прыдатнасці да 20.04.2016.

 

Нагадаем, не так даўно іншы жыхар Гродна атрымаў на працы падарункавыя цукеркі, у якіх былі чарвякі.