Хакеісты “Нёмана” правялі аўтограф-сесію ў гандлёвым цэнтры
Чатыры гарадзенскія хакеісты: Ян Шэляпнёў, Яўген Дадонаў, Дзяніс Чэравач і Арцём Мянцюк, адказалі на ўсе хвалюючыя заўзятараў пытанні, раздалі аўтографы на сваіх фотакартках, а таксама сфатаграфаваліся з усімі жадаючымі.
Раней хакеістам не даводзілася ўдзельнічаць у падобных акцыях. З іх слоў, калі такая акцыя ідзе на карысць заўзятарам і камандзе, то падобныя сустрэчы трэба праводзіць значна часцей.