Афрыканскія мадэлі выступілі ў падтрымку бяздомных жывёл у Гродне

Гродзенскі фатограф Юрый Афа і стыліст Марта Белаец анансавалі новы фотапраект “Жывыя Барбі”. У ім артыстка гродзенскага музычнага праекта “Ведай Нашых” Аляксандра Дораш і дзве афрыканскія мадэлі Даніэль Гуднес  і Тулiма, якія вучацца ў Гродне, паўстануць у вобразах ажыўшых лялек Барбі разам з жывёламі з пункта часовага ўтрымання.


Па задумцы аўтара праекта, стыліста Марты Белаец, гродзенскія Барбі прадставяць новы вобраз ідэальнай дзяўчыны, якая клапоціцца не толькі аб знешняй прыгажосці, але таксама і пра навакольныя праблемы.

 

Мэта проекта – паказаць, што жывёлы, якія знаходзяцца ў пункце часовага ўтрымання, такія ж прыгожыя і адданыя, як і іх пародзістыя суродзічы, і кожны чалавек можа знайсці сабе там вернага сябра.

 

 

Дарэчы, мадэлямі ў фотосэце выступілі і былыя жыхары пункта часовага ўтрымання – котка Мiкi Наомі і сабака Ірма. Фатограф Юрый Афа ўзяў іх адтуль і цяпер яны пазіруюць не горш за мадэляў-людзей.

 

Котка Наомі прыходзіць у студыю адразу ж, як я там з’яўляюся. Яна зусім не баіцца камеры. За любоў да пазіравання яе і назвалі Наомі – у гонар мадэлі Наомі Кэмпбэл“, – распавёў фатограф.

 

Прэзентацыя праекта пройдзе 9 марта – у міжнародны Дзень нараджэння лялькі Барбі.