Польскія артысты станцавалі ў Гродне гісторыі, што нікому раней не расказвалі

|

Люблінскі тэатр – адзін з самых вядомых у Польшчы калектываў сучаснага танца. Акрамя выступаў і гастроляў ён арганізуе адукацыйныя фестывалі і акцыі, праводзіць штогадовыя “Міжнародныя сустрэчы тэатраў танца”.

 

У спектаклі “Гісторыі, якія мы нікому не расказвалі”, пастаўленым  Сімонэ Сандроні з Італіі, чатыры артысты – Беата Мысяк, Ганна Жак, Рышард Каліноўскі і Войцех Капронь –  распавядаюць пра сябе з дапамогаю не толькі танца.

 

Рышард Каліноўскі 

 

Ганна Жак

 

Войцех Капронь

 

Беата Мысяк

 

Драматургія пастаноўкі ўяўляе сабой мантаж яркіх, камічных, правакацыйных эпізодаў, дзе пластыка рухаў сплятаецца з маналогамі, імправізацыяй, інтэрактыўным узаемадзеяннем з публікай.

 

Гэта фактычна споведзь пра штодзённы цесны кантакт, супрацу, што часам не пакідае шанцу на асабістае месца ў фізічнай і эмацыйнай прасторы і стварае напружанне ў зносінах. Па вялікім рахунку, спектакль падымае пытанні ўзаемадзеяння і камунікацыі – магчымасцяў расказаць пра свае схаваныя перажыванні іншым і, у канчатковым выніку, – сабе.

    


 

Здымкі аўтаркі