“Зорку пуцяводную” можна ўбачыць у Гродне: Музей гісторыі рэлігій адкрыў выставу іканапісу
“Яна тая, што вядзе па шляху ісціны і жыцця, яна затупніца ўсяго рода чалавечага перад Богам, яе абразам маліліся выпраўляючыся ў дальні шлях”, – адзначыла, адкрываючы выставу, дырэктарка музея Рыта Янчалоўская. Яна лічыць, што збор унікальных абразоў дапаможа гарадзенцам на шляху да Бога і самаўдасканалення.
Гаспадары і ганаровыя госці на адкрыцці выставы (злева направа): протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, настаяцель Каложскай царквы, Рыта Янчалоўская, дырэктарка Музея гісторыі рэлігіі, Аляксандр Лойка, прадстаўнік аргкамітэта фестывалю “Каложскі благавест”, Ірына Ахатніцкая, аўтарка ідэі і канцэпцыі выставы
Протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, настаяцель Свята-Барысаглебскай Каложскай царквы, назваў выставу адным з галасоў благавесту ў Гродне. “Мы радуемся, што наш горад – цэнтр не толькі свецкай, але і духоўнай культуры”. У падарунак музею ад храма святар перадаў маркі, капэрты і пачтовыя карткі з выявай Каложы, што былі выдадзены летась Белпоштай да Божага нараджэння.
Філатэлістычны падарунак да адкрыцця выставы зрабіў музею настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў. Гэта маркі, капэрта і паштовыя карткі з выявай храма, выдадзеныя летась Белпоштай
Музей стаў сапраўдным летапісцам фестываля – тут захавілі афішы, фотаздымкі, запрашальныя білеты музычнах імпрэз за ўсю гісторыю яго існавання. Гэта адзначыў у словах падзякі рэгент хора Свята-Пакроўскага сабора Аляксандр Лойка.
Разам з абразамі Божай Маці Адзігітрыі на выставе прадстаўлены “летапіс” фестывалю “Каложскі благавест” – фотаздымкі, афішы, квіткі за 15 гадоў яго існавання
Аўтарка ідэі і канцэпцыі выставы Ірына Ахатніцкая (на галоўным здымку) распавяла пра іконы, прадстаўленыя ў экспазіцыі. Тут можна пабачыць Адзігітрыі смаленскія, ціхвінскія, казанскія і афонскія.
Разам з іконамі на выставе прадстаўлены Евангеллі і ўзоры сучаснага іканапісу.
Аўтарка вышываных ікон – гарадзенка Галіна Курносава з мужам
“Стварэнне іконы не проста творчая праца, гэта хрысціянскі подзвіг”
На адкрыцці выступіў хор “Санет” з музычнай школы №1. Для гэтай імпрэзы кіраўнічка калектыва Жана Цабенка абрала песню на верш Сяргея Ясеніна “О Матерь Божия, спади звездой”.
Афішу выставы (на галоўным здымку) з выявай Каложскай царквы і Божай маці Адзігітрыі – пуцяводніцы намаляваў мастак Дзмітрый Асадчы.
Пабачыць “Зорку пуцяводную” ў Музеі гісторыі рэлігіі можна да 31 сакавіка.
Фота і відэа аўтаркі