“Гэта проста жах. У чужым горадзе такая бяда”. Жыхар Ваўкавыска атрымаў у Гродне візу… і памёр
Усё адбылося каля 14.00, калі жыхар Ваўкавыска трапіў у дробнае ДТЗ, з-за якога вельмі расхваляваўся. Сэрца мужчыны не вытрымала і ён, выйшаўшы з машыны, упаў. Прыбыўшыя медыкі канстатавалі, што ён памёр ад сардэчнага прыступу.
Мужчына разам з сынам прыехаў у Гродна ў польскае консульства, каб забраць пашпарт. Бяда адбылася на стаянцы насупраць консульства.
Сведкі расказваюць, што жанчына, якая здавала назад, была вінаватая. Яна ўдарыла ў машыну загінуўшага і прасіла прабачэння. Праўда, сведкі таксама кажуць, што калі прыехала ДАІ, жанчына казала ўжо, што яна не вінаватая і гэта ў яе ўрэзаліся. Трэба заўважыць, што пашкоджанні былі сапраўды нязначнымі.
Пакуль разбіраліся ДАІ і хуткая, на месца здарэння паспела прыехаць з Ваўкавыска сям’я загінулага. Але ў Гродна яна сутыкнулася з яшчэ адной праблемай – цела главы сямейства ні адна з службаў горада не хацела забіраць.
“Хуткая можа забраць толькі для ўскрыцця, а на яго не дае згоды міліцыя, бо няма неабходнасці. Морг і многія рытуальныя службы таксама адмовіліся нам дапамагчы. Толькі праз некалькі гадзін пагадзілася адна служба. Ведалі б, то з Ваўкавыска машыну выклікалі б, гэта проста жах. У чужым горадзе і такая бяда,” – распавёў сын загінуўшага.
Як аказалася, у загінуўшага мужчыны 15 гадоў таму быў інфаркт, іншых праблем са здароўем у яго не было.
align=”” width=”725″ height=”544″ >