“Гавары праўду” ў Гродне: “Трэба ўзмацняць мясцовае самакіраванне і даць прастору для заробку простаму беларусу”

Арганізатары звязваюць гэта з тым, што размяшчаць анонсы ў агульнадаступных месцах складана, а пікеты не дазваляюць праводзіць.

 

За спіной “ГП” ужо дзве прэзідэнцкія, парламенцкая і мясцовая выбарчыя кампаніі, сотні лакальных ініцыятыў і дапамога канкрэтным людзям. У Гродне яе прадстаўнікі распавялі пра планы на будучыню і спосабы барацьбы з сучаснымі праблемамі.

 

 

“Сёння мы такая арганізацыя, якая ў першую чаргу чымсьці займаецца, – пачала размову Таццяна Караткевіч. – У Гродна мы прыехалі з ініцыятывай, якая звязаная з апошнімі навінамі – тарыфамі ЖКГ. Мы збіралі па горадзе подпісы за тое, каб улады ўвялі мараторый на павышэнне тарыфаў і звязалі б гэта з пераменамі ў эканоміцы. Важна каб людзі ўбачылі, што ўлада гатовая да зменаў. І калі будзе рост заробкаў і пенсій, то толькі тады можна рабіць павышэнне, а не так як цяпер”

 

Сёлета ў Беларусі пройдзе парламенцкая кампанія. Па перакананню Таццяны Караткевіч, яна павінна стаць яшчэ адным крокам у аб’яднанні грамадства вакол ідэі мірных перамен. “Гавары праўду” заклікаюць да кампаніі і прадпрымальнікаў, якія цяпер перажываюць не лепшыя часы.

 

Улада ў крызіс не павінна перашкаджаць людзям весці свае справы, а наадварот павінна ствараць яшчэ больш магчымасцяў для працы. І нам здаецца, што мясцовыя органы павінны актыўна ўключацца ў вырашэнне праблем у іх рэгіёне. Важна, каб улады даступна даводзілі інструкцыі, як працаваць з тымі ці іншымі дакументамі. Варта адзначыць, што ўлада не павінна карыстацца актыўна фіскальнымі мерамі пакарання. Мы заклікалі ўсіх да мірнага дыялогу“.

 

Сітуацыю пракаментаваў і адзін з лідараў “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў:

 

У крызіс ва ўлады ёсць адзін абавязак – ствараць усе магчымыя ўмовы, каб людзям было прасцей зарабляць грошы, пракарміць сябе і сям’ю. Сітуацыя ў рэгіёнах вельмі складаная і вертыкаль проста не паспявае, не спраўляецца. Трэба ўзмацняць мясцовае самакіраванне і даць прастору для заробку простаму беларусу“.

 

Лідары арганізацыі ўпэўненыя, што толькі актыўны ўдзел грамадзян ва ўсіх грамадскіх і палітычных працэсах можа зрабіць грамадства мацнейшым, здольным дамагчыся пачатку рэформаў у Беларусі, якія прывядуць да эканамічнага развіцця краіны і забяспечаць годную і ўпэўненую будучыню беларускім сем’ям.