Бізнесмены абакралі футбольны “Нёмана” на 900 мільёнаў рублёў

|

Падставай для крымінальнай справы сталі матэрыялы праверкі, праведзенай УУС Гродзенскага аблвыканкама. У здзяйсненні злачынства падазраюцца заснавальнік і дырэктар аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, 1984 і 1987 гадоў нараджэння, жыхары г. Гродна, якія ў перыяд з мая па жнівень 2014 года, шляхам злоўжывання даверам службовых асоб футбольнага клуба завалодалі таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі на агульную суму каля 900 мільёнаў рублёў.

 

Зараз  следчыя працягваюць вывучэнне канфіскаванай дакументацыі аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства, праводзяць допыты асоб, паказанні якіх маюць значэнне для высвятлення фактычных абставін здарэння. Сумесна з супрацоўнікамі міліцыі усталёўваецца месцазнаходжанне падазраваных асоб.

 

Па месцы iх жыхарства праведзеныя ператрусы, канфіскаваны і прызнаны рэчавым доказам аўтамабіль аднаго з фігурантаў. У мэтах забеспячэння матэр’яльных страт і магчымай канфіскацыі іх маёмасці высвятляецца матэр’яльнае становішчападазраваных, праводзяцца іншыя следчыя дзеянні.