Гродзенскiя студэнткі-валейбалісткі апынуліся мацней за суперніц з Польшчы і Расіі

|

У Гродне завяршыўся міжнародны турнір па валейболе на Кубак рэктара купалаўскага ўніверсітэта. Сярод чатырох каманд-удзельніц студэнткі ГрДУ занялі першае месца.


У двухдзённым турніры прыняло ўдзел чатыры каманды: прадстаўніцы Гродзенскай СДЮШАР імя А.М. Сапегі, прадстаўніцы ГрДУ, а таксама госці турніру з Беластоцкага ўніверсітэта і Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта (Калінінград, Расія).

 

Турнір у Гродне адбыўся ўжо другі раз і павінен быў сабраць большую колькасць удзельнікаў. Але ў апошні момант некаторыя каманды не змаглі прыехаць.

 

Узровень нашага турніру расце, з кожным годам колькасць удзельнікаў павялічваецца. У гэтым годзе не атрымалася прыехаць студэнткам з Вільнюса і некалькім камандам з Мінска. На наступны год мы зноў будзем запрашаць калектывы, ёсць верагоднасць, што да нас прыедуць валейбалісткі з Аўстрыі“, – распавёў начальнік спартыўнага клуба ГрГУ Кірыл Акуліч.