Фотафакт: самы сталы дыджэй Беларусі выступіў у Гродне

|

Ужо чатыры гады вядомы беларускі дыджэй калясіць з канцэртамі па ўсім свеце. У нядзелю, 28 лютага, 69-гадовы Казімір наведаў і Гродна.

 

Дагэтуль ён бываў у горадзе некалькі разоў і нават выступаў у клубе “База” ў 2013 годзе.

 

 

Сучасны дзядуля Казімір мае бараду нібы казачны Хатабыч, а вопратку – як глэм-рокер 70-х. Замест таго, каб вечарамі няньчыць унукаў, ён аддае перавагу адпачынку з моладзю. У свае гады дзед выкладваецца за круцёлкамі на ўсе сто і робіць гэта не горш за маладых дыджэяў.

 

 

У апошнія два з паловай гады ў Казіміра было шмат спраў. Пастаянныя раз’езды, гастролі – пра такое жыццё беларускі пенсіянер марыў. Бо на Захадзе пасля выхаду на пенсію жыццё толькі пачынаецца – старыя падарожнічаюць і весяляцца. Казімір два гады быў у вялікім туры: пабываў у Нямеччыне, Украіне, Прыбалтыцы, адыграў серыю канцэртаў у Азіі – агулам пабачыў 58 гарадоў.