Футбольны “Нёман” чарговы раз прайграў

|

Матч праходзіў у Пінску, на нейтральнай тэрыторыі, як гэта прынята ў міжсезонне. За 90 хвілін гульні супернікам удалося вызначыцца аднойчы. На 87-й хвіліне са штрафнога Глебка адправіў мяч у вароты “Нёмана”.

 

 

Жоўта-зялёныя правялі гульню наступным складам:

 

Курганскi (Жураў, 46), Лешка, Сасноўскi (к), Пазняк, Анюкевiч, Горбач, Лукашын (Бомбель, 62), Кавалюк (Вяргейчык, 62), Васiлюк (Сарокiн, 81), Чухлей (Хвалько, 68), Канцавы (Забелiн, 81).

 

Варта адзначыць, што першы матч за гарадзенцаў адыграў Раман Васілюк. Нагадаем, нападнiк не прымаў удзел у папярэдніх гульнях каманды.

 

У матчы са “Слуцкам” Сяргей Саладоўнікаў даў пагуляць і гульцам, якія знаходзяцца на праглядзе: брамнiку Уладзіміру Жураву, паўабаронцу Андрэю Чухлею і нападніку Кірылу Вяргейчыку. Па гэтых трох гульцах яшчэ няма дакладнага адказу.

 

Наступную таварыскую гульню “Нёман” правядзе 6 сакавіка супраць брэсцкага “Дынама”. Матч пройдзе на полі базы ФК “Дынама” у Брэсце.

 

Фота fcneman.by