Улады праігнаравалі круглы стол “Матчынага руху 328”

 

Балючую для краіны праблему наркаманіі можна перамагчы толькі супольнымі намаганнямі грамадства – такой думкі прытрымліваецца старшыня ініцыятыўнай групы па стварэнні аб’яднання “Матчын рух 328” Ларыса Жыгар: – Дыялог з грамадствам – гэта неабходная ўмова дзеля вырашэння злабадзённай праблемы.

 

“328 – гэта не проста лічбы.” Бацькі асуджаных за наркотыкі аб’ядноўваюцца ў арганізацыю

 

 

– Ёсць загатоўкі, пытанні ў маёй галаве, якія я хацела б ім задаць. Але схіляюся думаць, што ўсё гэта шыта белымі ніткамі. Зразумела, што яны не прыйдуць сюды, не будуць з намі гаварыць. Мы стукаем у закрытыя дзверы.

 

 

– Мы разумеем, што яны нічога не могуць выправіць, але адказаць на нашыя пытанні яны як юрыдычна адукаваныя людзі змаглі б. А калі яны гэта праігнаравалі, то, відаць, у іхняй працы ёсць вялікія мінусы.

 

 “Матчынаму руху 328” адмовілі ў рэгістрацыі

 

Сацыяльна-асветніцкае грамадскае аб’яднане “Матчын рух 328” ствараюць маці асуджаных за распаўсюд наркотыкаў маладых людзей, многія з якіх атрымалі вялікія тэрміны турэмнага зняволення па сфальсіфікаваных справах. Родныя дзеля абароны інтарэсаў сваіх дзяцей аб’ядноўваюцца ў арганізацыю, якая мае намер займацца дзейнасцю, накіраванай як супраць ужывання наркотыкаў, так і супраць фальсіфікацый справаў паводле артыкула 328 крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных і псіхатропных рэчываў).