Улады праігнаравалі круглы стол “Матчынага руху 328”
З ініцыятывы незарэгістраванага сацыяльна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” у 27 лютага Гародні адбыўся круглы стол, прысвечаны сітуацыі з ужываннем і распаўсюдам наркотыкаў. На мерапрыемства былі запрошаныя прадстаўнікі міліцыі, следчага камітэта, пракуратуры, судовых установаў і дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, якія без тлумачэння прычынаў праігнаравалі магчымасць прыняць удзел у дыскусіі.