Гарадзенец “пакараў” прадаўцоў фільтраў для вады

Гараджане ў розных гарадах Беларусі рэгулярна скардзяцца ў СМІ на прадаўцоў цуда-фільтраў для вады, прымяненне якіх, па словах гандляроў, пазбавіць сям’ю ад хвароб і ўмацуе здароўе. Аднак у Гародні гэта быў першы выпадак,  калі чалавек вырашыў “пакараць” фірму. Дробныя грошы пералічвалі амаль дзве гадзіны.

 

Па словах Дзяніса, гэта набыццё фільтра было як “замбаванне”:

 

– Маці патэлефанавала мне ўся ў слязах і сказала, што яна зрабіла вялікае глупства і зразумела гэта толькі дома. Лічу, што гэта было нейкае замбаванне. Тая пакупка, якую ты робіш і не шкадуеш, – гэта пакупка ад душы. Літаральна праз пару хвілін пасля таго, як маці падпісала дакументы, усталявалі гэты фільтр, і вярнуць яго ўжо немагчыма. Яе проста прынудзілі купіць фільтр шляхам угавораў.

 

Адмовіцца ад такога фільтра, за які прыйшлося заплаціць амаль поўгадавую пенсію маці, па словах Дзяніса, немагчыма.

 

Гарадзенец  наведаў розных гарадзенскіх юрыстаў і прадстаўнікоў Таварыства абароны спажыўцоў і даведаўся, што дамова складзена такім чынам, што вярнуць грошы за ўсталяваны фільтр можна толькі праз суд.

 

Крыніца: racyja.com