Хакеісты “Дынама” зраўнялі лік у серыі і гатовы на працяг барацьбы ў Гродне

|

Хоць момантаў для ўзяцця варот у супернікаў у пачатку матча было дастаткова, першую шайбу гледачы ўбачылі толькі на 15-й хвіліне. Дынамавец Дзмітрый Амбражэйчык быў першым, каму ўдалося патрапіць у вароты.

 

У сярэдзіне другога перыяду каманды закінулі па шайбе. Спачатку вызначыліся гаспадары, а праз некалькі хвілін Лісічкін здолеў закінуць шайбу, тым самым дапамог сваёй камандзе скараціць адставанне ад “Дынама”.

 

Заключная дваццаціхвілінка прайшла ва ўпартай барацьбе. Гарадзенцы ў самым канцы трэцяга перыяду ў надзеі зраўняць лік знялі вратара. Але замест таго каб вызначыцца, каманда Мілаша Голаня прапусціла шайбу, якая ў выніку і стала кропкай у матчы.

 

align=”” width=”725″ height=”484″ >


“Дынама-Маладзечна” – “Нёман” 3:1 (1:0, 1:1, 1:0)

 

Галы:

15.17 1:0 – Амбражэйчык (Міхалёў)

29.59 2:0 – Каско (Мохараў, Шагаў)

37.36 2:1 – Лісічкін (А. Маляўка)

59.15 3:1 – Амбражейчик (П.В.)

 

Такім чынам, лік у серыі стаў роўным 2:2.

 

Вынікі іншых матчаў чацвёртага гульнявога дня плэй-оф:

“Ліда” – “Шахцёр” – 2:4

“Хімік-СКА” – “Юнацтва” – 2:3

“Металург” – “Гомель” – 4:3

 

Наступная гульня паміж “Нёманам” і “Дынама” пройдзе ў Гродне 2 сакавіка. А гульня ў Маладзечне пройдзе 4 сакавіка.

 

Фота: hcdinamo.by