П’яны жыхар Карэліч не заўважыў пажару ў сябе дома
Пажарныя на месцы пабачылі пасцель і канапу, якія гарэлі, і моцна задымленыя пакоі. У кухні яны знайшлі 32-гадовага гаспадара, якога вывелі на свежае паветра.
Выратаваны жыве самотна, суседзі характарызуюць яго не вельмі пазітыўна. У момант пажару ён быў настолькі п’яны, што не разумеў, што адбываецца.
Агонь сапсаваў мэблю і іншую маёмасць у пакоі. Медычная дапамога гаспадару кватэры не спатрэбілася. Меркаваная прычына пажару – неасцярожнасць пры паленні.