“Усе білеты па 20 еўра”: 5 сакавіка Белавія ладзіць акцыю з нагоды юбілея

|

Набыць білеты па прома-коштах можна будзе толькі на сайце Белавія. Для меркаваных вылетаў прапаноўваецца перыяд ад 5 сакавіка 2016 года па 30 студзеня 2017. Кампенсацыйныя зборы і зборы на паліва не ўваходзяць ў кошт білетаў і аплочваюцца дадаткова.

 

Змена даты ці часу вылету для білетаў, рэалізаваных па акцыі, не прадугледжваецца. Пры здачы білетаў дадатковыя зборы вяртацца не будуць.

 

Колькасць білетаў, што будуць прадавацца па фіксаваным кошце ў 20 еўра абмежаваная, і ўсталявана кампаніяй ў залежнасці ад рэйса. Ахвотным варта не губляць часу і паспяшацца зрабіць выгадныя замовы, раяць у Белавія.