Навагрудчанка падпаліла хату 90-гадовай пенсіянеркі, каб не вяртаць пазычаныя грошы

|

У Навагрудку яшчэ даволі шмат снегу, і міліцыянеры выявілі побач з домам сляды ад ботаў 37 памеру. Тыя сляды і прывялі сышчыкаў  да дома жанчыны 1971 года нараджэння.

 

Пры першай размове яна адмаўляла сваю датычнасьць да спробы падпалу. Пры далейшым разглядзе высветлілася, што  грамадзянка пазычыла ў пенсіянеркі  6 тысяч даляраў, аднак вярнуць грошы ўсё ніяк не атрымлівалася. Тады нядобрасумленная жанчына вырашыла падпаліць дом бабулі, а яе родным сказаць, што грошы перадала, але яны згарэлі падчас пажару.

 

На шчасце, ажыццявіць свой план падазраваная не змагла. Сырая ануча, якую яна падпаліла і абліла бензінам, толькі тлела,  агонь не схапіўся за сцены хаты, бо на вуліцы было вільготна.