“За Гродна і за капітана!” “Нёман” пры поўным Лядовым разграміў “Дынама” і выйшаў у паўфінал

|

З самага старту гарадзенцы паказалі, што настроены толькі на перамогу. І ўжо на першай хвіліне прымусілі гасцей хвалявацца. Але вось шайбу закінуць гаспадарам удалося толькі на 14-й хвіліне. Лік у матчы адкрыў Павел Баярчук. Больш галоў у першай дваццаціхвілінцы гледачы не ўбачылі.

 

 

У другім перыядзе гарадзенцы забілі тройчы, тым самым ужо не пакідалі “Дынама” шанцаў на перамогу. Адзначыліся Рохтла, Лісічкін і Лакканен.

 

У трэцім перыядзе госці сталі ўжо не адыгрывацца і гуляць у хакей, а правацыраваць хакеістаў “Нёмана”. Губляць “Дынама” ўжо не было чаго. Але як у гульні, так і ў кулачным боі, гарадзенцы выглядалі куды лепей за свайго суперніка. Акрамя перамог у бойках, хакеістам “Нёмана” ўдалося забіць яшчэ дзве шайбы, тым самым зрабіўшы канчатковы лiк 6:0.



“Нёман” – “Дынама-Маладзечна” 6:0 (1:0, 3:0, 2:0)

 

Галы:

 

13.17 1: 0 – Баярчук (Ягораў, Дадонаў)

20.56 2: 0 – Рохтла (Лісічкін, Лакканен)

31.28 3: 0 – Лісічкін (Крыстэк, Лакканен)

39.21 4: 0 – Лакканен (Пульвер, Рохтла, – бол.)

46.13 5: 0 – Рохтла (Сэман, Лакканен, – бол.)

58.40 6: 0 – Казнадзей (Саманькоў, – мен., П.В.)

 

Такім чынам “Нёман” выйшаў у паўфінал і сустрэнецца з “Юнацтвам”. Першыя паўфінальныя матчы пройдуць 9 і 10 сакавіка ў Мінску. У Гродне каманды сустрэнуцца 13 і 14 сакавіка.