У Гродне таксіст не справіўся з кіраваннем і ўехаў у сцяну бізнес-цэнтра

|

Як распавялі супрацоўнікі ДАІ, таксіст быў цвярозым, а ДТЗ здарылася з-за ўмоў надвор’я – кіроўца не справіўся з кіраваннем на слізкай дароге. Пры сутыкненні ён атрымаў траўму галавы і быў шпіталізаваны.

 

У момант сутыкнення ён быў адзін у машыне. Таксама варта адзначыць, што пашанцавала і дзяўчатам, якія знаходзіліся ў той момант літаральна ў метры ад месца здарэння.