Радыё MFM упершыню правяло выяздны прамы эфір з OldCity
Тыя хто быў на пакупках у гандлёвым цэнтры ды набыў штосьці на суму больш за 1 млн., мог выйсці ў прамы эфір і перадаць усім прывітанне. Сярод наведвальнікаў быў нават вядомы гарадзенскі хакеіст Вячаслаў Лісічкін.
Першая дзяўчына, якая выканала ўмовы конкурсу, апынулася супрацоўніцай радыё
“Ідэя выязной студыі ўжо даўно карыстаецца попытам у розных краінах свету. Падобнае мы вырашылі зрабіць і ў Гродне. У гэтым нам дапамог OldCity. Пачаткова хацелі арганізаваць выязную студыю на 8 сакавіка, але нам здалося што ў свята многія гарадзенцы будуць дома. Таму зрабілі на дзень раней“, – распавяла шэф-рэдактар MFM 105.0 Ульяна Шубко.
Для Гарадзенскай вобласці гэта ўнікальная падзея. У будучыні гарадское радыё такую студыю плануе выстаўляць штомесяц.
Радыёвядучы Яраслаў Чычын