Семинар «Здоровое питание» от врача Андрея Беловешкина
Скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, лекар анестэзіёлаг-рэаніматолаг, кандыдат медыцынскіх навук. Аўтар і вядучы навучальных семінараў па рэсурсах здароўя. Вядзе блог аб здаровым жыцці beloveshkin.com, эксперт па харчаванні ў тэлепраграме “Здароўе”, аўтар 47 навуковых публікацый і манаграфіі, а таксама шэрагу артыкулаў у папулярных СМІ (Cosmopolitan, Малышок,Onliner, TUT.by і інш.), TEDx-спікер. Вобласць інтарэсаў: эфектыўныя стратэгіі ўмацавання і падтрымання індывідуальнага здароўя, навуковыя даследаванні, навучанне культуры здароўя.
У свой час масажыст і цялесна-арыентаваны тэрапеўт, удзельнік і супрацоўнік у даследчым праекце лабараторыі эксперыментальнай медыцыны, фармакалогіі і таксікалогіі, аўтар і вядучы цыклаў навучальных семінараў для BeOrganic і для Onliner: стрэсаўстойлівасць, здаровае харчаванне, здаровая праца з камп’ютарам і інш.
Фота: beloveshkin.com
Больш падрабязна пра Андрэя Белавешкіна і яго дзейнасць можна пачытаць тут.
Праграма семінара:
1. Для чаго мы ямо, наш эвалюцыйны тып харчавання. Працэсы рэгуляцыі апетыту і голаду і пасткі сучаснай ежы.
Тэхніка бяспекі. Правілы семінара.
Эвалюцыя харчавання
Апетыт і насычэнне. Для чаго мы ямо
Лептын – гармон насычэння
Грэлін – гармон голаду
Інсулін – прыхаваная пагроза
Карцізол – гармон стрэсу
Праца гармонаў у норме і пры парушэнні
Нармалізацыя гармонаў насычэння і голаду
Ежа “без тармазоў”, гіперстымулюючая ежа
Пасткі насычэння
Ежа !з тармазамі”
Крытэрыі здаровай ежы
Ілжывая карысная ежа
Псіхалагічныя пасткі. Практыкаванні
Харчовы дзённік
2. Што мы ямо? Розныя нытриенты і асаблівасці іх засваення. Вугляводы, бялкі, тлушчы
- Вугляводы, у тым ліку харчовыя валокны (як вугляводы выкарыстоўваюцца арганізмам, простыя і складаныя вугляводы, харчовыя валокны, асаблівасці ўжывання вугляводаў)
- Тлушчы і бялкі (як тлушчы выкарыстоўваюцца арганізмам, віды тлушчаў, стратэгія і тактыка выкарыстання тлушчаў, бялкі і іх уплыў на арганізм і насычэнне, крыніцы бялкоў, здаровая піраміда харчавання)
3. Ямо: працэс ежы, як правільна есці. Працэс насычэння. Усвядомленая ежа
- Ежа і жыццё (глабальны ўплыў ежы, ежа і інфармацыя, псіхалагічныя патэрны ежы, цыкл “голад-насычэнне”, фізічны і эмацыйны голад, шматузроўневае насычэнне)
- Усвядомленае і інтуітыўнае харчаванне
4. Кантроль вагі: індывідуальны падбор харчавання. Тэорыя і практыка аўтаматычнага кантролю вагі, псіхалогія пахудання
- Паталогія і кантроль (дыетычнае мысленне, дыета: крытычны разбор, дыета пад мікраскопам: пагрозы, дыетычныя памылкі, міфы і ілюзіі, фізічныя практыкаванні, цягліцавая тканіна, лекі якія ўплываюць на масу цела, стрэс, гены эканоміі і кропка тлушчу)
- Норма і кіраванне (рэгуляцыя масы цела ў норме, шляхі расходавання энергіі)
Форма трэнінгу: адзін дзень, інтэнсіў.
Калі? 26 сакавіка, 12.00-16.00
Інтэнсіў будзе доўжыцца 3,5-4 часа.
Дзе? вул. Ціміразева, 10/1, оф. 31 (бізнес-цэнтр “Аўгустоўскі” ля “Еўраопта”, 2-і паверх)
Удзельнікі семінара атрымлаюць раздаткі-канспекты, пасля заканчэння курса – сертыфікаты.
Цана курса: 350 тыс. руб. (пры запісе на другі курс “Здаровы сон” – 600 тыс. за два курсы разам)
Як запісацца: запоўніце, калі ласка, анкету да 15 сакавіка.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Ёсць пытанні? Званіце + 375 33 634 10 41
Арганізатар мерапрыемства: ПУ “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”
Інфармацыйны партнёр мерапрыемства: Гродзенскі Зялёны партал
Першае фота: foodiesfeed.com