Фотафакт: жанчыны Гродна 8 сакавіка атрымалі падарункі ад ДАІ

|

Пошук дакументаў – першая рэакцыя любога спыненага кіроўцы. Але гэтым разам супрацоўнікі пра дакументы нават не згадвалі. Павітаўшыся, яны адразу ж прыступалі да ўрачыстай часткі.

 

За віншаваннямі і пажаданнямі ішло ўручэнне падарункаў. З рук супрацоўнікаў ДАІ жанчыны атрымлівалі традыцыйныя святочныя цюльпаны.

 

Усяго ДАІшнікі падарылі каля 50 цюльпанаў. Віншаванні атрымлівалі вадзіцелі легкавых аўто і грамадскага транспарту.