Международное сообщество обсудит прогресс в решении вопроса об АЭС в Островце
15 сакавіка ў Жэневе адбудзецца паседжанне Камітэта па рэалізацыі канвенцыі Эспа, на якім будзе дадзена ацэнка таму, як Беларусь праводзіць у жыццё рэкамендацыі, дадзеныя ёй на сустрэчы краін у чэрвені 2014 года.
“Рэкамендацыі былі апублікаваныя, і з таго часу ўжо прайшоў некаторы час, і зараз камітэт праводзіць паседжанне, каб паглядзець, як Беларусь і Літва выконваюць гэтыя рэкамендацыі, які прагрэс дасягнуты. Гэтыя рэкамендацыі ў большасці выпадкаў прызначаныя для Беларусі, прагрэс з боку якой не вельмі прыкметны. (…) У рэкамендацыях было ўказана, што Беларусь павінна працягваць працэс ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, адказаць на пытанні Літвы, арганізаваць публічнае абмеркаванне. Пасля таго, як гэтыя рэкамендацыі былі зацверджаны, якога-небудзь дзеяння з боку Беларусі мы не назіралі”, – сказаў дырэктар Дэпартамента па пытаннях прадухілення забруджванняў Віталіюс Аўгліс.
На Нёман і Вілію БелАЭС не паўплывае: намеснік міністра энергетыкі даў інтэрв’ю для Lietuvos Rytas
Паводле яго слоў, Літве і Беларусі было прапанавана падпісаць дамову агульнага характару аб абмене інфармацыяй пры рэалізацыі розных праектаў, якія патрабуюць ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. У снежні мінулага года ў Вільню прыязджалі прадстаўнікі Беларусі, аднак абмеркаваць ўдалося толькі невялікую частку дамовы.
“З 13 артыкулаў дамовы мы агаварылі толькі прэамбулу і два артыкулы. Так што гэты агульны прагрэс мінімальны, мы трохі прасунуліся з гэтым дагаворам і ўсё. (…) Беларусы даюць шмат інфармацыі, але гэта тая ж інфармацыя, што і ў 2010 годзе. Калі гэта прагрэс, то ён вельмі слабы і своеасаблівы”, – сказаў В. Аўгліс.
З’явілася відэа прыбыцця корпуса першага рэактара на Астравецкую АЭС
Літва яшчэ ў 2011 годзе падала скаргу ў Камітэт па рэалізацыі Канвенцыі Эспа ў сувязі з тым, што Беларусь парушае гэтую Канвенцыю ААН аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце. У 2013 годзе камітэт абвясціў, што праект Астравецкай АЭС не адпавядае патрабаванням канвенцыі.
Атомный кредит: как российский олигарх богатеет на строительстве БелАЭС
Нягледзячы на пярэчанні Літвы, высновы па выніках сустрэчы краін-членаў канвенцыі Эспа і рэкамендацыі працягваць працэс ацэнкі магчымага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, Беларусь сцвярджала, што гэты працэс завершаны. Мінск адхіляе прэтэнзіі Літвы, кажучы, што забяспечыць на атамнай станцыі самыя высокія стандарты бяспекі. АЭС у Астраўцы будуе расійская энергетычная карпарацыя “Расатам”, а як сцвярджае Беларусь, першы энергаблок станцыі можа быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2018 годзе.