Які мог быць і пакуль што не стаў Беласток: пяць візуалізацый нерэалізаваных праектаў

|

Так павінен быў выглядаць будынак магістрату, які праектавалі паставіць на Сенным Рынку. Як выглядае гэтае месца зараз – на фота ніжэй.

 

 

 

Так праекціроўшчыкі ўяўлялі сабе садовы салон ззаду Гасцявога палацыку, недалёка палацу Браніцкіх. Рэалізацыя гэтай канцэпцыі патрабавала перанесці помнік Арміі Краёвай у новае месца, на што не хацелі пагадзіцца ветэраны. Ніжэй – сённяшняе фота гэтага месца. Там дагэтуль самы звычайны сквер, помнік таксама на сваім месцы.

 

 

Так павінна была выглядаць “Ягелонская галерэя” – інвестыцыя, якая падтрымлівала б мясцовы футбольны клуб “Ягелонія”. Зараз у гэтым месцы пачалося будаўніцтва жылога ансамблю.

 

 

Падляшскую оперу і філармонію пабудавалі, хаця саду, які пакрывае яе, так як на макеце, трэба яшчэ пачакаць. З планаванага ансамблю не атрымалася пабудаваць кіно (будынак справа).

 

 

Такія бульвары ўздоўж ракі Белай усё яшчэ застаюцца канцэпцыяй. Можа калісьці жыхары Беластока дачакаюцца такога іх выгляду.