Facebook набыў беларускі дадатак MSQRD, сярод распрацоўшчыкаў якога ёсць гарадзенец
Дадатак MSQRD з’явіўся ў снежні 2015 года. За першы месяц з моманту рэлізу яго спампавалі больш за мільён чалавек, да канца лютага колькасць карыстальнікаў сервіса вырасла да 10 млн. Версію дадатка для Android распрацоўшчыкі плануюць выпусціць у сярэдзіне сакавіка 2016 года, бэта-версія ўжо даступная ў Play Market.
Асаблівую папулярнасць дадатак MSQRD атрымаў за кошт маскі з Леанарда Ды Капрыа, якая з’явілася перад цырымоніяй ўручэння «Оскара», адзначае Bloomberg. З яе дапамогай сэрвіс увайшоў у топ-5 амерыканскага App Store.
“Masquerade стварылі фантастычнае дадатак з відэатэхналогіямі сусветнага класа. Мы рады вітаць Masquerade ў нашай камандзе і працягнем займацца развіццём відэасэрвісаў у сацыяльных сетках”, – сказаў Business Insider прадстаўнік Facebook.
На сваёй старонцы ў Facebook Яўген дзеліцца навінаю пра аб’яднанне сваўго стартапа з гэтай сацыяльнай сеткай:
“Мы далучыліся да Facebook! Мы ўпарта працавалі, каб з дапамогай фільтраў, што змяняюць знешні выгляд, зрабіць відэа больш займальным і цікавым. Зараз мы рады аб’яднаць намаганні з Facebook і давесці тэхналогію да яшчэ большай колькасці людзей. У Facebook мы зможам працаваць у масштабах, не даступных нам раней. Для пачатку доступ да Masquerade атрымаюць каля 1,6 млрд карыстальнікаў Facebook.
Супрацоўніцтва з Facebook дапаможа інтэграваць тэхналогію і дадатак будзе даваць магчымасць і надалей запісваць забаўныя сэлфі з выкарыстаннем прадукта. Акрамя таго, можна чакаць, што мы працягваем дадаваць цікавыя магчымасці”
Стужка Яўгена ў Facebook зараз поўніцца віншаваннямі ад сяброў і прыхільнікаў дадатку. Прарыў называюць бліскучым бліцкрыгам, першым беларускім стартапан, прызнаным Facebook і прыкладам, які павінен увайсці ў падручнікі па маркетынгу.