“Юнацтва” абыграла “Нёман” у першым паўфінальным матчы плэй-оф

|

Гарадзенцы першымі адкрылі лік, на 9-й хвiлiне вызначыўся Зямлянкiн. Гаспадарам пляцоўкі спатрэбіліся дзве хвіліны, каб не толькі зраўняць лік, але і выйсці наперад. У першым выпадку вызначыўся Развадоўскі, у другім Кашкар.

 

Каманда Мілаша Голаня шмат атакавала ў першай двадцацiхвiлiнцы, але забiць галкіперу гаспадароў больш за адну шайбу ім не ўдалося. А вось “Юнацтву”пад заслону перыяду атрымалася забiць трэцюю шайбу.

 

У другім перыядзе чырвона-чорныя таксама выглядалі актыўна, але шайба не ляцела ў вароты мінскай каманды. Гаспадары, якiя “сядзелі” ў абароне таксама не здолелі вызначыцца.

 

У трэцім перыядзе ў гарадзенцаў з’явіліся рэальныя надзеі на працяг барацьбы ў матчы. На 47-й хвіліне пасля выстралу Сцяпанава ўдала клюшку падставіў Баярчук. Яго шайба скараціла адставанне ад “Юнацтва”.

 

Чырвона-чорным патрэбен быў адзiн гол, каб зраўняць лік, але непатрэбныя выдаленнi сапсавалі ўсю канцоўку для “Нёмана”. Спачатку выдалілі Лакканена, а пасля Сэмана. Штраф не даў гульцам “Нёмана” сабрацца. У канцоўцы перыяда, у надзеі выратаваць гульню, Голань зняў Саманькова, але наўзамен гарадзенцы атрымалi чацвёртую шайбу.

 


“Юнацтва” – “Нёман” 4:2 (3:1, 0:0, 1:1)

 

Галы:

09.05 0: 1 – Зямлянкiн (А. Маляўка, Рохтла)
11.33 1: 1 – Развадоўскі (Елісеенка, – бол.)
11.44 2: 1 – Кашкар (Каракулька, Яфіменка)
16.59 3: 1 – Міхноў (Развадоўскі)
47.30 3: 2 – Баярчук (Сцяпанаў)
59.58 4: 2 – Парфеявец (П.В.)

 

Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Мілаш Голань пракаментаваў гульню сваёй каманды:

 

“Юнацтва” фаварыт у серыі, але без барацьбы мы нічога не аддаем. Гульня была роўная, добрая атмасфера. Мы не рэалізавалі свае моманты, у прыватнасці большасць. Мы рыхтуемся да кожнай гульні. Часам лепш, калі хакеісты пастаянна ў гульнявым тонусе. Мы адпачылі адзін дзень і рыхтаваліся да “Юнацтва”. 

 

Лік у серыі (да 4-х перамог): “Юнацтва” – “Нёман” 1:0. Наступная гульня паміж камандамі пройдзе заўтра ў 19.00.


Фота: junost.org