У палякаў з’явілася новая ідэя як вярнуць цягнік Гродна-Беласток

|

Яшчэ нядаўна чыноўнікі думалі пра вяртанне старых рэгіянальных цягнікоў, якіх шмат год абслугоўвалі памежнае спалучэнне. Але зараз яны распрацоўваюць новую ідэю – бесперасадачныя цягнікі Гродна-Варшава, якія будуць далучаны да ўжо існуючых складаў. У Беластоку іх мог бы перахапіць іншы цягнік і ехаць далей.

 

Спалучэнне ў такім выпадку не будзе абслугоўваць фірма Przewozy Regionalne. Яго перададуць іншай чыгуначнай фірме – PKP Intercity. Такі варыянт ёсць сярод іншых, якія абмяркоўваюцца ў міністэрстве, патлумачыла прэс-сакратар міністэрства Эльжбета Кісіл выданню “Rynek Kolejowy”.

 

Польская чыгунка думае пра вяртанне цягніка Беласток-Гродна

 

Пакуль што невядома, ці будзе працаваць такі варыянт, бо на яго таксама трэба было б знайсці бюджэтныя грошы. Акрамя таго, трэба правесці перамовы з беларускім бокам.

 

Чытачы сайта “Rynek Kolejowy” ў каментарыях адзначаюць, што бесперасадачныя вагоны можна было б далучыць таксама да цягніка Hańcza з Кракава праз Варшаву ў Сувалкі. Такім чынам Гродна мог бы атрымаць непасрэднае спалучэнне не толькі з Варшавай, але і з Кракавам.

 

Фота: Kacper Fiszer, rynek-kolejowy.pl