“Нёман” прымусіў панервавацца, але ўсё ж даціснуў “Юнацтва”

|

У другім матчы паўфіналу гарадзенцам спатрэбіўся дадатковы час, каб у Мінску абыграць “Юнацтва”. Дзякуючы перамозе каманда Мілаша Голаня зраўняла лік у серыі.


“Нёман” выходзіў на другі матч толькі на перамогу, бо жадаў у Гродне пачаць усё з чыстага ліста. Тым больш, першая гульня паказала, што чырвона-чорныя выглядаюць куды лепш за свайго суперніка.

 

Першы перыяд гарадзенцы перайгралі “Юнацтва”: як у галах, так і ў кідках. Адзіную шайбу на 5-й хвіліне правёў фінскі легіянер “Нёмана” Рохтла.

 

Другую дваццаціхвілінку каманда Мілаша Голаня праваліла і дазволіла суперніку не толькi зраўняць лік, але і выйсці наперад.

 

У трэцім перыядзе Казнадзей зраўняў лік у матчы і дазволіў “Нёману” працягнуць барацьбу. Але ў асноўны час каманды не выявілі пераможцу. Гуляць супернікам прыйшлося ў авертайме, а там поспех апынуўся на баку гарадзенцаў. Рашаючую шайбу закінуў Рохтла.

 


“Юнацтва” – “Нёман” 2:3 (АВ) (0:1, 2:0, 0:1, 0:1)

 

Галы:

04.21 0: 1 – Рохтла (Лакканен, – бол.)
30.14 1: 1 – Парфеявец (Чэрны)
39.53 2: 1 – Развадоўскі (Міхно, Радзінскі, – бол.)
47.47 2: 2 – Казнадзей (Лакконен, Крыстэк, – бол.)
62.43 2: 3 – Рохтла (Сэман, Крыстэк)

 

Мілаш Голань пасля гульнi пракаментаваў перамогу сваёй каманды: 

 

Дзякуй хакеістам. Сабраліся, гулялі з самага пачатку вельмі выдатна. Стварылі некалькі добрых момантаў. Больш хацелі перамагчы сёння і таму заслужана выйгралі. Гэта плэй-оф, серыя гуляецца да чатырох перамог. Калі б я не верыў, быў бы дрэнным трэнерам. Веру ў каманду. 1:1 – яшчэ нічога не вырашана, працягваем нашу працу. Вяртаемся дадому“.

 

У Гродне каманды сустрэнуцца 13 і 14 сакавіка.


Фота: belarushockey.com