Бярозавік для жыхароў Гарадзеншчыны будзе каштаваць не больш за 1,5 тысячы рублёў за літр

|

Бярозавік для жыхароў Гродзенскай вобласці будзе каштаваць не больш за Br 1,5 тыс. за літр і будзе рэалізоўвацца непосрэдна на месцах збору, 11 сакавіка паведаміла Белта са спасылкай на Гродзенскі лясгас.  


У кожным раёне вобласці вызначаны месцы, дзе можна будзе  набыць бярозавік. Тэрмін пачатаку продажаў трэба ўдакладняць у бліжэйшым лясніцтве ці лясгасе. Цана за літр бярозавага соку не перавысіць Br1,5 тыс.

 

 

Сок будзе рэалізоўвацца не толькі прыватным асобам. Ужо паступілі заяўкі ад перапрацоўчых прадпрыемстваў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, разглядаюцца варыянты адгрузкі партый соку на экспарт. Плануецца, што сёлета будзе нарыхтавана больш за 3 тыс. т соку. У 2015 годзе лясныя гаспадаркі нарыхтавалі каля 2,3 тыс. т.

 

 

“Бярозавы і нават кляновы сок можна нарыхтаваць і самастойна. Для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва і пакінуць заяўку. Спецыялісты  пакажуць дрэвы, на якіх можна рабіць падсочку. Гэта працэдура бясплатная”, – распавялі ў Гродзенскім лясгасе. А вось за незаконную здабычу соку парушальнікам пагражае штраф да 20 БВ (Br4,2 млн).

 

 

Звычайна актыўны рух соку пачынаецца ў канцы сакавіка. Аднак з-за цёплай зімы і ранняга пачатку вясны ў гэтым годзе сок можа пайсці і раней. Калі цёплае надвор’е захаваецца, то рух соку можа  пачацца ўжо  бліжэйшымі днямі.