У Беларусі значна падвысяць акцызы на тытунь, бензін і дызпаліва

|

Адпаведны ўказ № 92 ад 9 сакавіка 2016 года апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

 

У прыватнасці, акцызы на тытунь выраслі ў першым паўгоддзі на 50% у параўнанні з раней устаноўленымі, на цыгарэты самай таннай цэнавай групы – на 13%, самай дарагой – на 37%. Пры гэтым, доля акцызу ў сабекошту цыгарэт ужо дасягае 54%.

 

Акцызы на аўтамабільны бензін і дызпаліва вырастаюць на 50%.

 

Стаўка акцыза на тытунь люлечны, курыльны па 30 чэрвеня 2016 года складзе 579,2 тысячы рублёў, з 1 ліпеня па 31 студзеня 2016 года — 634,7 тысячы за кілаграм. Акцызы на цыгарэты з фільтрам пры рознічнай цане: І групы — Br148,8 тыс. і Br153 тыс., II групы — Br343,1 тыс. і Br373,5 тыс., III групы — Br390,3 тыс. і Br422,5 тыс. (усе за 1 тысячу штук).

 

Стаўка акцызаў на аўтамабільны бензін, не адпаведны класу 5, складзе 5 мільёнаў 273,7 тысячы за 1 тону, класа 5 — 3 мільёны 61,7 тысячы, на дызельнае паліва — 2 мільёны 267,3 тысячы і 1 мільён 676,7 тысячы адпаведна.

 

Дакумент дае права плацельшчыкам падаваць цягам пяць каляндарных дзён пасля афіцыйнага апублікавання гэтага ўказа ўведамленні ў падатковую пра максімальныя рознічныя кошты цыгарэт з фільтрам, якія будуць выкарыстоўвацца.

 

Рашэнне аб пазапланавай павышэнні ставак акцызаў рыхтавалася для павелiчэння паступлення даходаў у дзяржказну. Пры гэтым стаўкі на алкаголь вырашана не мяняць.