Сурокі “на смерць” да суда давялі

|

Адчуваючы пастаяннае недамаганне, па дапамогу да яе звярнулася жыхарка раённага цэнтра. “Моцнае псаванне на смерць” было дыягнаставана.

 

“Лячэнне” доўжылася паўгода і абышлося жанчыне ў суму, эквівалентную 666 у.а. Але, мабыць, такія нетрадыцыйныя метады лячэння, як размазванне пальцам цыгарэтнага попелу па паперы і разбіванне яек не сталі эфектыўнымі для здароўя наведвальніцы.

 

Палічыўшы сябе ашуканай бясплённымі рытуаламі, жанчына звярнулася ў праваахоўныя органы. Дзейнасць варажбіткі кваліфікавалі як нелегальную прадпрымальніцкую дзейнасць, справу аб адміністрацыйным правапарушэнні перадалі ў эканамічны суд вобласці.

 

Аказанне паслугі і атрыманне за гэта прыбытку – без дзяржаўнай рэгістрацыі і спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) – цягне накладанне штрафу ў памеры да 100 базавых велічынь з магчымай канфіскацыяй прадметаў, прылад і сродкаў адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама атрыманага даходу. Разгледзеўшы матэрыялы справы і прыняўшы да ўвагі тое, што грамадзянка раней не прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці і сваю віну цалкам прызнала, суд пастанавіў – выплаціць штраф у памеры 1 базавай велічыні і канфіскацыю атрыманага даходу ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

 

Паводле vk.com/ecsudgrodno