Чыноўнікі з Гродна і Аўгустова абмеркавалі магчымасці атрымання еўрапейскіх грантаў і перспектывы бязвізавага турызму
Чыноўнікі абмеркавалі супрацоўніцтва па падрыхтоўцы сумесных праектаў у межах Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна.
Праграма Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020 ужо хутка пачне прымаць першыя праекты. Бюджэт праграмы складае 183 млн на транспамежныя праекты. На сустрэчы польскі і беларускі бакі абмяркоўвалі расклад і аб’ём супрацоўніцтва ў 2016 г.
Таксама Фёдараў і Валюлік размаўлялі пра неабходнасць запуску бязвізавых пунктаў пропуску на мяжы Кужынец-Рудаўка (працуе пакуль як водны пункт на Аўгустоўскім канале) і Ліпшчаны-Сафіева (працаваў як лакальны ў канцы 80-х і ў 90-х, зараз закрыты). Абодва бакі абяцалі прасоўваць гэтую ідэю ў кантактах з рэгіянальнымі і цэнтральнымі ўладамі.
Фота і інфармацыя: Гарадская адміністрацыя Аўгустова