“АЛМІ” накарміў гарадзенцаў “бясплатнымі” масленічнымі блінамі

|

Не ўсе гарадзенцы зразумелі мэту акцыі і проста частаваліся “бясплатнымі” блінамі, якіх было вельмі шмат.

 

 

Гэта наша першая такая дабрачынная акцыя, мы вырашылі яе звязаць з Масленіцай. Ад людзей не патрабавалася вялікіх сум за бліны, давалі хто колькі мог. Усе грошы у бліжэйшы час перадамо якой-небудзь сям’м, дзе ёсць хворае дзіця. Таксама мы хочам паказаць, што “АЛМІ” не толькі зарабляе грошы, але і займаецца ў тым ліку дабрачыннасцю“, – распавяла маркетолаг “АЛМІ” Вольга Касiла.

 

 

У будучыні фірма плануе праводзіць больш акцый, накіраваных на дапамогу цяжкахворым дзецям.