Прайграна бітва, але не вайна: “Нёман” у Гродне саступіў “Юнацтву”

|

У першых двух паядынках “Нёман” пераўзышоў свайго суперніка як у кідках, так і ў гульні. Але на выездзе чырвона-чорным атрымалася зарабіць толькі адну перамогу.

 

У Гродне ж гаспадары паказалі хакей не горш, чым у сталіцы, але на вачах сваёй вялізнай арміі заўзятараў, чырвона-чорныя ўмудрылася прайграць свайму суперніку ў цэлых тры шайбы.

 

 

У першым перыядзе каманды галоў не забілі, але нягледзячы на гэта, паказалі добрую дваццаціхвілінку. Гульцы “Юнацтва” з першых хвілін спрабавалі зламаць гарадзенскіх лідараў. У адным з такіх момантаў пацярпеў Слава Лісічкін. З-за грубай гульні гасцей, гарадзенцы часцей гулялі ў большасці. Але вось толькі свае шанцы падапечныя Мілаша Голаня не рэалізавалі.

 

У другім перыядзе каманды сталі гуляць ва ўмераны хакей, і гарадзенцы незразумела чаму сталі збаўляць абароты, хоць і павінны былі ісці наперад. І замест таго, каб забіваць, гаспадары аддалі ініцыятыву гасцям, якія ў выніку і здолелі вызначыцца. 

 

Трэці перыяд каманды правялі на роўных, у “Нёмана” як і ў папярэдніх перыядах шайба  не ляцела ў вароты. За 8 хвілін да асноўнага часу, мінчане здолелі закінуць другую шайбу. У надзеі выратаваць матч, Голань за 2 хвіліны зняў Саманькова, але гэта не дапамагло і толькі пагоршыла сітуацыю – “Нёман” прапусціў трэцюю шайбу.


“Нёман” – “Юнацтва” 0:3 (0:0, 0:1, 0:2)

 

галы:

33.04 0: 1 – Чэрны (Яфіменка, Парфеявец)
52.24 0: 2 – Міхно (Парфеявец)
58.25 0: 3 – Абакунчык (П.В.)

 

Лік у серыі (да 4-х перамог): “Юнацтва” – “Нёман” 2: 1. Наступная сустрэча паміж камандамі адбудзецца ў панядзелак 14 сакавіка ў 19.30.