Кіроўца Volkswagen, які сутыкныўся ў Гродне з цягніком, вяртаўся з Дня нараджэння ў Друскеніках

|

Volkswagen Transporter 14 сакавіка каля 00.30 сутыкнуўся на чыгуначным пераездзе з цягніком. Па інфармацыі ДАІ, кампанія моладзі вярталася ў Мінск пасля адпачынку ў аквапарку Друскенік. Кіроўца, які адзначаў там свой дзень народзін, заснуў за рулём.


Пасля перасячэння мяжы моладзь ехала па навігатару, які вывеў іх да чыгуначнага пераезду ля станцыі “Аульс”. Пераезд мае светлафор, але не мае шлагбаўму.

 

У той момант пасажыры спалі, заснуў таксама кіроўца, таму і праехаў на чырвоны. Ён прачнуўся ад моцнага ўдару. Цягнік працягнуў аўто каля 20 метраў перад сабой.

 

Адной з пасажырак спатрэбілася меддапамога.