“Я не сын караля”. Прынц Чарльз з Нігерыі расказвае пра жыццё ў Гродне

Малады доктар у Нігерыі атрымлівае 1000 долараў

 

Да прыезду сюды нігерыйскі студэнт практычна нічога не ведаў пра Беларусь. Затое ўжо паспеў пабываць і ў Англіі, і ў Штатах.


– Я мог спакойна і туды паступіць, але там дорага вучыцца. Трэба плаціць каля 30 тысяч долараў у год, а ў Гродне я плачу 4 тысячы. І беларуская адукацыя лічыцца вельмі добрай.

 

Па нігерыйскіх мерках сям’я Прынца з’яўляецца багатай. У бацькі ўласная клініка, маці выкладае ва ўніверсітэце.


– У нашай краіне малады доктар атрымлівае тысячу долараў, а да прыкладу бацька, як галоўны мае каля 6 тысяч. У яго клініцы працуюць і мае браты, якiя таксама вучыліся ў Беларусі. Адзін з іх – хірург, ён скончыў медуніверсітэт у Гродне і цяпер лічыцца вельмі добрым спецыялістам. Менавіта таму бацька многіх маіх сваякоў адпраўляе вучыцца ў Гродна. У Нігерыі вельмі цяжка паступіць ва ўніверсітэт, там вялікі конкурс, ды адукацыя горш за беларускую.


Студэнт праходзіць беларускую ваенную падрыхтоўку на камп’ютары


У Нігерыі праблемы з карупцыяй, беларускі ўрад лепшы

 

Прынц лічыць, што зараз у яго на радзіме людзі жывуць лепш, чым у Беларусі. Але ён таксама адзначае, што ў Нігерыi сур’ёзныя праблемы з карупцыяй і яму больш падабаецца беларускі ўрад.


– Першы час у Гродне было вельмі цяжка і сумна. Я не мог камунікаваць з людзьмі, хаця па жыцці я актыўны чалавек. Толькі праз два гады я ўжо магу размаўляць на рускай мове. Яшчэ на першым курсе я паставіў мэту, што вывучу яе. Зараз ведаю недзе на 50% і гэта мне вельмі спрасціла жыццё. Горад і абстаноўка мне вельмі падабаецца. У вольны ад вучобы час я адпачываю з сябрамі i граю на музычных інструментах.


align=”” width=”725″ height=”544″ >

Прынцу ўдалося прабіцца ў фінал конкурсу “Містэр Медыцынскі ўніверсітэт 2016”


“Дзяўчыны выпілі, паелі і… сышлі”

 

Прынц ніколі не жыў у інтэрнаце – адразу прыехаў на кватэру, у якой жыў яго брат. Пазней зняў сабе ўласную, куды мог запрасіць беларускую дзяўчыну.


– Першыя месяцы для мяне было складана схадзіць нават у краму, бо заўсёды прыходзілася браць з сабой братоў, якія тлумачылі прадаўшчыцы, што я хачу. Цяжка было пазнаёміцца ​​з дзяўчынай на вуліцы. У Гродне вельмі шмат прыгожых дзяўчат, але характар ​​у іх незвычайны. Першыя дзяўчыны, якія прыйшлі да мяне дадому, выпілі, паелі і не развітаўшыся сышлі. Я не разумеў, чаму яны так зрабілі. Але, дзякуй Богу, пасля гэтага выпадку я знаёміўся і з іншымі, якія былі больш культурныя. Я ўсё жыццё пражыў з чорнымі дзяўчынамі, якіх я заўсёды лічыў вельмі прывабнымі, але цяпер знаёмы і з белымі, якія таксама прыгожыя.



“Я не сын караля, проста імя такое”

 

Практычна пры кожным знаёмстве студэнт вымушаны распавядаць гарадзенцам, што ён не сапраўдны прынц, а проста мае такое імя.


– Кожнае знаёмства так і адбывацца, я ўсім тлумачу, што я не сын караля. У Нігерыі вельмі шмат імёнаў і поўнае маё імя – Аканi Чэмзi Прынц Чарльз. І людзi могуць называюць мяне любым імем. Прынцам я стаў па бацьку.


Прынц – адзін з самых актыўных замежных студэнтаў Медыцынскага універсітэта


Планы на будучыню

 

Улетку 2016 года студэнт плануе на канікулы паляцець у Нігерыю.


– Калі шчыра, то я не планаваў сёлета ляцець дадому, але бацька настаяў і купіў білет. Вучыцца ў Гродне мне яшчэ шмат, таму я мог пацярпець. Улетку я планаваў падцягнуць свае веды ў музыцы, бо я вялікі фанат музычных інструментаў. Я граю амаль на ўсім акрамя віяланчэлі. І ўсё жыццё колькі сябе памятаю я хацеў быць музыкам. Але бацька сказаў, што трэба быць лекарам, бо ў нас у сям’і ўсе звязаны з медыцынай. Але я сябе суцяшаю, што музыка з медыцынай падобныя. Музыка лечыць душу, а медыцына цела. І я буду таксама працаваць рукамі.