Чыноўніка Гродзенскага гарвыканкама падазраюць у крадзяжы бюджэтных сродкаў
Злачынства выявілі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Па матэрыялах справы, у 2011-2012 гадах чыноўнік у змове з дырэктаркай фірмы, блізкай сваячкай яго жонкі, купіў у яе за бюджэтныя грошы будаўнічыя матэрыялы па відавочна завышанай цане.
У ходзе расследавання былі адабраныя фінансавая і іншая дакументацыя, якую падрабязна аналізуюць следчыя, праводзяцца допыты.
Для забеспячэнне вяртання дзяржаве страты і магчымай канфіскацыі на маёмасць падазраваных, у тым ліку на некалькі аб’ектаў нерухомасці, накладзены арышт.
Фота: miaistok.su