Сустрэча “Жыццё пасля анкадыягназу” пройдзе ў Новым замку
Пад час сустрэчы адбудзецца выступ Уладзіміра Кеды, намесніка галоўнага лекара па анкалагічнай дапамозе УЗ “Гродзенская абласная клінічная бальніца. Ён раскажа пра сучасныя стандартах і перспектывах дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі анкапацыентаў ў Гродзенскай вобласці.
Эймантас Балайка, кіраўнік праектаў Асацыяцыі арганізацый дапамогі анкахворым Літвы (POLA) пазнаёміць прысутных з дзейнасцю недзяржаўных арганізацый Літвы, што працуюць як сацыяльныя партнёраў у анкалогіі.
Супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя Карскага падрыхтуюць тэматычную выставу кніг для анкапацыентаў. Дырэктар сацыяльна-асветніцкай установы Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў “У імя жыцця” Ірына Жыхар падзеліцца вопытам вывучэння карыснай літаратуры для тых, хто хоча быць здаровым, і правядзе майстар-клас “Зялёны чай і здароўе”.
Пад час сустрэчы ў холе бібліятэкі будзе экспанавацца фотавыстава “У імя жыцця”, што з’яўляецца сумесным праектам фатографа і музыкі Андрэя Барыла і анкапацыенткі Ірыны Харытончык.
Арганізатарамі сустрэчы выступаюць Гродзенская абласная клінічная бальніца, абласны клінічны дыспансер, Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў “У імя жыцця” і грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”.
align=”” width=”725″ height=”1026″ >