Праз фортку на кухню: міліцыя апублікавала відэаролік пра будні АМАПаўцаў

|

“Штодня атрад міліцыі асаблівага прызначэння вырашае масу важных задач па забеспячэнні правапарадку на масавых мерапрыемствах і вуліцах горада, спыненні фактаў распаўсюджвання наркотыкаў і гандлю людзьмі, ліквідацыі наркапрытонаў. Іх праца заўсёды звязана з рызыкай, вялікай адказнасцю, складанасцю задач. Каб не быць галаслоўнымі, мы падрыхтавалі невялікі ролік пра тое, як праходзяць працоўныя будні байцоў АМАПу”, – сказалі ў прэс-службе УУС.