Гарадзенскія фанаты прадалі на аўкцыёне майку Дзмітрыя Кавалёнка

|

Першая прададзеная рэч – майка Дзмітрыя Кавалёнка – была прадастаўлена фанатам, які злавіў яе на апошнім матчы мінулага сезону. За два тыдні розыгрышу, сума лота паднялася ад 120 тысяч да 2,7 млн. Уладальнікам майкі стаў даўні заўзятар “Нёмана” Валянцін Заяц.

 

Інтэрнэтам Валянцін карыстаецца не заўсёды, пра тое, што праводзіцца дабрачынны аўкцыён з майкай Кавалёнка, даведаўся ад свайго сына Віталя, які першым пачаў удзельнічаць у аўкцыёне.

 

Мы з сынам даўнія прыхільнікі клуба “Нёман”, ужо больш за дваццаць гадоў не прапускаем матчы. Даведаўшыся, што грошы ад продажу майкі пойдуць на лячэнне маленькаму, але ўжо моцнаму чалавеку Даніку Страшынскаму, адразу ж цэлай сям’ёй пачалі ўдзел у аўкцыёне. Атрымаць майку з рук легенды гарадзенскага футбола Дзмітрыя Кавалёнка – вялікая радасць і вялікая падзея ў маім жыцці“.

 

Сам Дзмітрый падтрымаў аўкцыён і выступіў за ўсе магчымыя зносіны з заўзятарамі.

 

 

Фанаты тым часам арганізавалі чарговы аўкцыён, дзе лот – кніга ФК “Нёман” з аўтографамі гульцоў і галоўнага трэнера. Падрабязнасці аўкцыёну тут.

 

Данік Страшынскi з шалiкам “Нёмана”