У Карэліцкім раёне ўзбудзілі крымінальную справу за абстрэл маршруткі

|

Мікрааўтобус меў выехаць у рэйс па маршруце “Карэлічы-Гродна”, аднак нехта пашкодзіў у ім тры шкла. Следчыя і эксперты на месцы знайшлі снарад для стральбы з газабалоннай зброі.

 

90-я forever! “Банда на Тэчыках” абстрэльвае маршруткі ў Навагрудскім раёне

 

Следчыя разглядаюць розныя версіі, сярод якіх – версія “транспартнай канкурэнцыі”. Балістычная і іншыя крыміналістычныя экспертызы дазволяць высветліць, ці мела месца стральба, калі так, то з якой зброі і адкуль яна вялася, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

 

Следчыя і міліцыянеры дапытваюць асоб, чые паказанні маюць значэння для высвятлення абставін, ацэньваюць памер шкоды, праводзяць іншыя дзеянні. Даследуецца арганізацыя пасажырскіх перавозак па маршруце “Карэлічы-Гродна” і ў іншых накірунках.

 

Магчымыя відавочцы злачынства могуць дапамагчы следству, патэлефанаваўшы па нумарах: (8-01596) 7-10-52 або 102.