Першая перамога на натуральным газоне. “Нёман” абыграў “Дынама-Брэст”

|

У першай палове матчу гарадзенцы выглядалі лепш за сваіх супернікаў, але забіць падапечным Сяргея Саладоўнікава так і не ўдалося. Толькі ў другім тайме каманды распячаталі вароты адзін аднаго. На 62 хвіліне Арцём Канцавы рэалізаваў пенальці. Гаспадары адказалі хутка і праз восем хвілін Дыбiн з краю штрафной адправіў мяч у вароты Журава, які выйшаў у другім тайме замест Курганскага.

 

Наступны і апошні гол у матчы забілі гарадзенцы, ізноў з пенальці. На 83-й хвіліне суддзя зафіксаваў гульню рукамі ў штарфной “Дынама”. Адзінаццаціметровы рэалізаваў Бомбель, тым самым і паставіўшы кропку ў матчы.


“Дынама-Брэст” – “Нёман” – 1:2

 

Галы: 0:1 – Канцавы (62, з пенальці), 1:1 – Дыбiн (68), 1:2 – Бомбель (83, з пенальцi).

 

Гарадзенскі “Нёман” гуляў наступным складам:

 

Курганскі (Жураў, 46), Лешка (Бомбель, 48), Сасноўскі (Хвалько, 89), Пазняк, Анюкевіч, Дурай (Забелін, 89), Васькоў (Сарокін, 81), Кавалюк (Вяргейчык, 71), Васілюк (Лукашын, 81), Чухлей (Кавалёнак, 89), Канцавы (Сянкевіч, 71).

 

Да пачатку новага сезону застаецца амаль два тыдні, гарадзенская каманда паступова мяняе свой трэніровачны працэс і пераходзіць на натуральны газон. Нагадаем, першы матч у чэмпіянаце “Нёман” правядзе 3 красавіка ў Гродне, дзе будзе прымаць мікашэвіцкі “Граніт”.

 

Ёсць верагоднасць, што гарадзенцы перад стартам чэмпіянату правядуць яшчэ некалькi таварыскiх сустрэч і, магчыма, адна з іх будзе ў Гродне.

 

Фота з леташняга таварыскага матчу “Нёман” – “Дынама-Брэст”