У Гродна прывезлі святыню ўсіх хрысціян – ікону з часцінай цярновага вянца

|

 

Гэта важная падзея не толькі для мяне, а для ўсіх праваслаўных свету. Гэта благадаць Божая, гэта, можна сказаць, сам Хрыстос наведаў Гродна. Абавязкова памалюся ля iконы“, – распавяла жыхарка Гродна Наталля.

 

 

Многія вернікі адзначалі, што абраз з’яўляецца святыняй не толькі для праваслаўных, але і для ўсіх хрысціян свету.

 

Цярновы вянок з’яўляецца галоўнай святыняй Парыжа і захоўваецца ў саборы Парыжскай Божай Маці. Спачатку ён знаходзіўся ў Ерусаліме, потым – у Канстанцінопалі, а ў XIII стагоддзі апынуўся ў Францыі. Для святыні адмыслова пабудавалі капліцу Сен-Шапель. Але потым цярновы вянок перанеслі ў Нотр-Дам-дэ-Пары. У першую пятніцу кожнага месяца здзяйсняецца ўрачысты вынас цярновага вянка для пакланення.

 

 

Паводле Евангелля, цярновы венец быў адной з прылад пакутаў Хрыста. Рымскія воіны, каб узмацніць пакуты, сплялі яму цярновы вянок і ўсклалі на галаву.

 

Пакланіцца святыні ў Гродне можна будзе штодня з 7.30 да 19.30 да 27 красавіка. Потым абраз перавязуць у Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр, а адтуль – у Маскву.