The Prodigy і Nightwish у Мінску, Cannibal Corpse у Варшаве, Oomph! у Кіеве: на якія канцэрты з’ездзіць гарадзенцам у красавіку і маі

|

З надыходам вясны ў нашу сталіцу і сталіцы краін-суседак збіраюцца прыехаць сапраўдныя зоркі замежных сцэнаў. Не прапусціце The Prodigy, Nightwish, Cannibal Corpse, Oomph!, Rod Stewart, One OK Rock, Adam Lambert, Lady Pank і Kult. А таксама вельмі цікавых навічкоў, якіх варта паслухаць, “пакуль яны не сталі мэйнстрымам”.


Мінск

  

“I am waiting for you last summer”

 

“I am waiting for you last summer” утварыліся ў Разані тры гады таму і хутка сталі вядомыя за межамі горада і краіны: гурт даў за гэты час больш за 130 канцэртаў ад Барселоны да Ганконга, часта пры поўным аншлагу. Асноўнай задумкай калектыву было аб’яднаць атмасфернае і ўдумлівае гучанне гітарнага пост-року і эмбіенту з сучаснай электроннай сцэнай. У іх музыцы адначасова ўжываецца і несмяротны рокавы напор і халодны сінтэзатарны мінімалізм.

 

Калі: 8 красавіка, 19.00

Дзе: Клуб Re:Public, вул. Прытыцкага 62/5

За колькі: 200-250 тыс.

 

 

 

ZAZ

 

ZAZ – псеўданім французскай спявачкі Ізабэль Жэфруа. У сваёй творчасці яна змешвае шансон, эстрадную песню, фолк, джаз і акустычную музыку. Яна пачынала як вулічная спявачка, а цяпер яе голас параўноўваюць ў галасамі Фрээль і Піаф.

 

Калі: 10 красавіка, 20.00

Дзе: Палац спорту, пр-т Пераможцаў, 4

За колькі: 650 тыс. – 1,35 млн

 

 

Гітарыст Estas Tonne

 

Класічная структура, тэхніка фламэнка, цыганскія карані, асаблівасці лацінаамерыканскай традыцыі і электроніка амаль незаўважна пераплятаюцца ў кожным выступе музыкі. “Mothers of Soul” – грандыёзная эпічная праца, у якой гукі прыроды і космасу злучаюцца з гукамі музыкі, дзе паэзія і спевы на розных мовах валодаюць малітоўнай сілай.

 

Калі: 13 красавіка, 19.00

Дзе: Цэнтральны дом афіцэраў, вул. Чырвонаармейская, 3

За колькі: 450-900 тыс.

 

 

 

The Prodigy

 

“Самыя бесшабашныя ваяры рэйву” прыедуць у Мінск з апошнім альбомам The Day Is My Enemy. Як пішуць на ticketpro, The Prodigy ўвабраў у сябе і да сёння перадае шалёны свабодны дух 90-х. Музыкі ўжо ў даволі сталым веку не згубілі даўняй моцы, а энергія гэтак жа б’е са сцэны.

 

Калі: 13 красавіка, 20.00

Дзе: Мінск-арэна, пр-т Пераможцаў, 111

За колькі: танцпол – 970 тыс., месцы на трыбунах — 800-900 тыс.

 

 

 

ДиДюЛя

 

Яго творчасць называюць фолк-музыкай ды фьюжнам з уплывам нью-эйдж. Дзідзюля – аўтар больш чым 120 інструментальных кампазіцый. Ён спалучае ў сваёй асобе кампазітара, выканаўцу ўласных твораў і прадзюсара. Праект з’яўляецца самым гастралюючым інструментальным калектывам Расіі – 120 канцэртаў у год. І ён, дарэчы, наш зямляк-гарадзенец.

 

Калі: 15 красавіка, 19.00

Дзе: КЗ Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5

За колькі: 300-850 тыс.

 

 

Trubetskoy

 

Музыкі ўпершыню прадставяць поўнафарматнага акустычную праграму, у якую ўвойдуць як іх уласныя песні, так і каверы на рок-нятленкі розных часоў і народаў.

 

Калі: 16 красавіка, 19.00

Дзе: бар “Койот”, пр-т Незамежнасці, 117а

За колькі: 150-250 тыс.

 

 

Барыс Грэбеншчыкоў і гурт “Аквариум”

 

Гурт вяртаецца па шматлікіх просьбах прыхільнікаў, якім не хапіла квіткоў у снежні 2015 года. На сцэне будзе адзін з наймацнейшых складаў, “старая гвардыя” і віртуозы з Ірландыі.

 

Калі: 20 красавіка, 19.00

Дзе: КЗ Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5

За колькі: 500-950 тыс.

 

 

IOWA

 

Назву новай канцэртнай праграме дала песня “Бьёт бит”, кліп на якую за тры месяцы сабраў 15 мільёнаў праглядаў. Любімыя песні і новыя кампазіцыі, яшчэ больш танцаў і яркага святла – усё гэта чакае вас 22 красавіка ў Prime Hall.

 

Калі: 22 красавіка, 20.00

Дзе: “Прайм хол”, пр-т Пераможцаў, 65

За колькі: 500 тыс. – 1,1 млн.

 

 

Celentano Tribute Show

 

Celentano Tribute Show – гэта кампіляцыя лепшых песень і перформансаў легендарнага артыста ў выкананні артыста Маўрыцыа Швейцэра. Артыст цалкам ужываецца ў вобраз вялікага Адрыяна і перадае тую незабыўную атмасферу, за якую ўсе так любяць легендарнага Чэлентана. Сам Адрыяна ацаніў дадзеную пастаноўку, і жартам казаў, што любіць паглядзець на сябе “маладога і бесклапотнага”.

 

Калі: 23 красавіка, 19.00

Дзе: Палац Рэспублікі, пл. Кастрычніцкая, 1

За колькі: 350-800 тыс.

 

 

Lord Of The Dance

 

Lord of the Dance – ірландскае танцавальнае шоў, заснаванае Майклам Флэтлі. У гэты вечар публіка пагрузіцца ў сімбіёз віртуозных танцораў, чароўнай музыкі, багатых дэкарацый і ўражваючых эфектаў. Новыя сцэнічныя тэхналогіі, новая харэаграфія і цудоўныя касцюмы суправаджаюць яркія вакальныя нумары ў выкананні Nadine Coyle. Акрамя таго, у шоу будуць выкарыстаны галаграфічныя эфекты і экраны 3D-тэхналогіі Holo-Gauze.

 

Калі: 25 красавіка, 20.00

Дзе: Палац Рэспублікі, пл. Кастрычніцкая, 1

За колькі: 915 тыс. – 2,115 млн

 

 

 

“Кукрыниксы”

 

Гурт прадставіць сэт-ліст з найбольш чаканых прыхільнікамі песень: лепшыя кампазіцыі і найноўшыя песні з альбому, што рыхтуецца да выхаду.

 

Калі: 1 мая, 19.00

Дзе: паб “Брюгге”, Партызанскі пр-т, 6а

За колькі: 300-450 тыс.

 

 

“Ногу Свело!”

 

“Ногу свело!” вязуць у Мінск новую праграму “Ногу Свело! – Только лучшее!“, дзе вас чакае іх новая творчасць і песні, якія сталі хітамі. На наступны дзень, 16 красавіка, канцэрт адбудзецца ў Вільні. Можна ехаць, калі ў Мінску па нейкай прычыне схадзіць не атрымаецца.

 

Калі: 15 мая, 19.00

Дзе: рэстаран-піваварня “Друзья“, вул. Кульман, 40

За колькі: 265-535 тыс.

 

 

 

Nightwish

 

Nightwish – фінскі сімфа-паўэр метал гурт. Сусветнае прызнанне прыйшло да іх пасля альбомаў Oceanborn (1998) і Wishmaster (2000) ды кліпаў, якія мелі поспех на вядомых сусветных тэлеканалах. У Мінск Nightwish прыедуць з новай вакалісткай Флор Янсен і прывязуць беларускім знатакам цяжкай музыкі свой новы альбом, а таксама пацешаць фэнаў старымі добрымі хітамі з папярэдніх рэлізаў.

 

Калі: 22 мая, 19.00

Дзе: Чыжоўка-арэна, вул. Ташкенцкая, 49

За колькі: фанзона 1,2 млн, танцпол 800 тыс., сектары 650 тыс. – 1,1 млн

 

 

 

Batushka

 

Польскі гурт Batushka – гэта блэк-метал з элементамі дума, але з адной асаблівасцю: на ўсім альбоме можна чуць праваслаўныя малітвы, якія ствараюць вельмі незвычайную атмасферу. Адразу ж пасля выхаду альбома многія слухачы звярнулі на гэта ўвагу, падумаўшы, што перад імі – хрысціянская група. Аднак, крыху пазней на афармленні былі заўважаныя і перагорнутыя крыжы, а асобныя фанаты, паспрабаваўшы разабраць тэксты, вырашылі, што малітвы відавочна моцна змененыя.

 

Калі: 29 мая, 19.00

Дзе: Клуб Re:Public, вул. Прытыцкага 62/5

За колькі: 350-550 тыс.

 

 

Варшава

 

Charlie Winston

 

У 2009 годзе ён выпусціў альбом “Hobo”. Пласцінка стала плацінавай, адзін трэк “Like а Hobo” трапіў у першыя радкі чартаў у Францыі, Германіі і Канадзе. У 2015 годзе Уінстан выпусціў свой апошні альбом. “Курыа Сіці” з’яўляецца вынікам яго новых музычных даследаванняў. Натхненнем сталі зоркі Alt-J, Daft Punk, Нільс Фрам, Джон Хопкінс і Lorde.

 

Калі: 12 красавіка, 20.00

Дзе: Klub Proxima, ul. Żwirki i Wigury 99

За колькі: 100 злотых

 

 

Birth Of Joy

 

У музыцы Birth Of Joy можна пачуць псіхадэліку, блюз і рок-н-рол 60-х, якія нагадваюць MC5, The Doors ці нават Pink Floyd. У той жа час трыа – гэта сучаснае спалучэнне гранжу і панку, што стварае ўнікальны гук.

 

Калі: 15 красавіка, 20.00

Дзе: Klub Stodoła, ul. Batorego 10

За колькі: 49 злотых – папярэдне, 59 – у дзень імпрэзы

 

 

Jack & Jack

 

Гэта амерыканскі хіп-хоп-дуэт, які складаецца з Джэка Гілінскі і Джэка Джонсана. Яны выпусцілі 7 сінглаў на Itunes і плануюць выпуск 5 песень у сваім будучыні ЕР. Больш за ўсё яны вядомыя сваім сінглам “Wild Life” 2014 года, які дасягнуў нумару 87 ў чарце US Billboard Hot 100.

 

Калі: 24 красавіка, 19.00

Дзе: Progresja Music Zone, ul. Fort Wola 22

За колькі: 79 злотых – папярэдне, 90 – у дзень імпрэзы

 

 

 

Cannibal Corpse

 

Cannibal Corpse – гэта амерыканскі дэз-метал гурт. Вось што яны самі кажуць пра сябе: “Мы не спяваем пра палітыку. Мы не спяваем пра рэлігію. Усе нашы песні – гэта апавяданні, якія падобныя да кіно жахаў. Нам падабаюцца жудасныя, страшныя кінафільмы, і мы хочам, каб лірыка нашых песень адпавядала атмасферы гэтых жахаў”. Для тых, каму Варшава не па дарозе, 24 красавіка канцэрт адбудзецца ў Вільні.

 

Калі: 25 красавіка, 19.00

Дзе: Klub Proxima, ul. Żwirki i Wigury 99

За колькі: 75 злотых

 

 

Adam Lambert

 

Адам Ламберт стаў вядомым шырокай аўдыторыі ў 2009 годзе, дзякуючы ўдзелу ў амерыканскім шоў “Idol”. Яго ўнікальны тэатральны стыль і адметны вакал дазволіў яму займець шмат фанатаў ва ўім свеце. Ён стаў уладальнікам шматлікіх музычных узнагарод, у тым ліку намінацый Грэмі за лепшы мужчынскі поп-вакал.

 

Калі: 30 красавіка, 20.00

Дзе: Torwar, Łazienkowska 6a

За колькі: 120-140 злотых

 

One OK Rock

 

ONE OK ROCK сёння – адзін з самых папулярных японскіх рок-гуртоў. Гурт быў створаны ў 2005 годзе ў Токіо. Зараз у дыскаграфіі налічваецца сем альбомаў. Апошні з іх – “35xxxv” – музыканты прэзентавалі ў верасні 2015 года.

 

Калі: 1 чэрвеня, 20.00

Дзе: Progresja Music Zone, ul. Fort Wola 22

За колькі: 99 злотых – папярэдне, 120 – у дзень імпрэзы

 

 

Беласток

 

Kult

 

У Беласток можна зганяць на сапраўды культавы польскі гурт, які існуе з 1982 ды грае альтэрнатыўны рок. Гурт вылучаецца характэрным, вядомым гучаннем клавішных і духавых інструментаў, а таксама голасам і тэкстамі вакаліста Казімежа Сташэўскага.

 

Калі: 11 красавіка, 19.00

Дзе: Opera i Filharmonia Podlaska, ul. Odeska 1

За колькі: 100, 110, 120 злотых

 

 

Катавіцэ

 

Lady Pank

 

Сёлета легендарная каманда, якая фармавала музычны густы ў тым ліку і гарадзенцаў, адзначае 35 год існавання. Квіткі на юбілейны канцэрт у Варшаве скончыліся, а ў Катавіцах вы яшчэ можаце ўхапіць квіток.

 

Калі: 7 мая, 20.00

Дзе: Mega Club, ul. Żelazna 15

За колькі: застаўся партэр – 65-75 злотых

 

 

Лодзь

 

Matt Dusk

 

Matt Dusk – адзін з самых папулярных выканаўцаў сёння. Яго называюць пераемнікам Фрэнка Сінатры. У 1998 годзе ён выйграў конкурс маладых талентаў – Canadian National Exhibition Rising Star Competition, дзе перамог 654 удзельнікаў. Яго дэбютны альбом “Two Shots” быў выпушчаны ў 2005 годзе. У студзені 2006 года Dusk запісаў свой наступны альбом – “Back In Town”. Альбом уяўляе сабой сумесь джазавых стандартаў. У 2009 годзе ён выпусціў альбом “Good News”, які вельмі хутка стаў залатым.

 

Калі: 1 красавіка, 20.00

Дзе: Wytwórnia, Łąkowa 29

За колькі: 100-100 злотых

2 align=”” alt=”канцэрты” width=”725″ height=”544″ >

 

 

Rod Stewart

 

Акрамя песень з апошняга альбома артыст выканае свае лепшыя хіты. Цягам кар’еры Род прадаў больш за 250 мільёнаў сінглаў і альбомаў. У 1994 годзе ён быў уведзены ў музей рок-н-ролу, размешчаны у Кліўлендзе, ЗША.

 

Калі: 28 красавіка, 19.30

Дзе: Atlas Arena, al. Bandurskiego 7

За колькі: 355-699 злотых

 

 

Кракаў

 

The Doors Alive

 

The Doors Alive – гэта лепшы музычны трыб’ют легендарнага гурта. Музыкі ўжо пабывалі ў Вялікабрытаніі, Ірландыі, Галандыі, Францыі, Дубаі, Германіі і на Блізкім Усходзе.

 

Калі: 8 кастрычніка, 20.00

Дзе: Klub Rotunda, ul. Oleandry 1

За колькі: 80-100 злотых

 

 

Вільня

 

Brutto

 

Гурт прэзентуе альбом “Родны край”.

 

Калі: 2 красавіка, 20.00

Дзе: клуб “Loftas”, Švitrigailos g., 29

За колькі: 470 тыс. танцпол, 720 тыс.  – месца за столікам

 

 

 

Зьмiцер Вайцюшкевiч і WZ-Orkiestra

 

Вайцюшкевіч прэзентуе новы альбом “Камета” і выканае любімыя песні з розных альбомаў.

 

Калі: 14 мая, 19.00

Дзе: Віленская гарадская ратуша, Didžioji g., 31

За колькі: 275- 425 тыс.

 

Вrainstorm

 

Вrainstorm выканае песні з найноўшага альбома “7 Steps of Fresh Air” і творы з папярэдніх альбомаў “Thunder Without Rain”, “Maybe” і інш.

 

Калі: 2 красавіка, 21.00

Дзе: Forum Palace, Konstitucijos pr. 26

За колькі: 26.30 – 51.30 еўра

 

 

Кіеў

 

The Retuses

 

The Retuses – расійскі інды-фолк-гурт, вядомы сваімі песнямі на вершы Сяргея Ясеніна.

Калі: 3 красавіка, 19.00

Дзе: клуб “’Atlas”, вул. Артема, 37–41

За колькі: 170 грн

 

 

SunSay

 

SunSay – украінская фьюжн-фанк-рэгі група, заснаваная Андрэем Запарожцам, вакалістам “5’nizza”. Заснавана ў 2007 годзе, першапачатковы рэпертуар складаў перапрацаваны матэрыял трэцяга нявыдадзенага альбома групы 5’nizza.

 

Калі: 8 красавіка, 19.00

Дзе: клуб “’Atlas”, вул. Артема, 37–41

За колькі: 220 грн

0 align=”” alt=”канцэрты ” width=”725″ height=”544″ >

 

 

Onuka

 

Украінскі электра-фолк гурт, заснаваны ў 2013 годзе.

 

Калі: 9 красавіка, 20.00

Дзе: клуб “Sentrum”, вул. Шота Руставелі, 11

За колькі: 1600 грн

 

 

 

Dzieciuki

 

Гарадзенцы прэзентуюць свой новы альбом “Рэха”.

 

Калі: 15 красавіка, 19.00

Дзе: рэстаран ”Укроп”, Московський проспект, 13В

За колькі: 70 грн

 

 

Eluveitie

 

Eluveitie – фолк-метал гурт з Швейцарыі. Музыкі прадставяць лепшыя хіты і акустычны сэт.

 

Калі: 20 красавіка, 19.00

Дзе: клуб “’Atlas”, вул. Артема, 37–41

За колькі: 400-700 грн

 

 

 

Dead By April

 

Dead by April —швецкі гурт, выконвае музыку ў стылі мелодык-металкор, транскор. Запісалі тры студыйных альбомы: Dead by April, Incomparable и Let The World Know.

 

Калі: 23 красавіка, 20.00

Дзе: клуб “Sentrum”, вул. Шота Руставелі, 11

За колькі: 450-900 грн

 

 

Oomph!

 

Немецкі індастрыал-метал гурт.

 

Калі: 21 мая, 20.00

Дзе: клуб “Бинго”, пр-т Перемоги, 112

За колькі: 615-1400 грн

 

 

Ніно Катамадзэ and Insight

 

Грузінская джазавая спявачка выступіць з прэзентацыяй новага альбома “Yellow”

 

Калі: 26 мая, 19.00

Дзе: Міжнародны цэнтр культуры і мастацтваў, вул. Інститутська, 1

За колькі: 400-2500 грн