З гарадзенскай плошчы Леніна сышлі прадпрымальнікі, але прыйшлі незадаволеныя таксісты

|

Таксісты, якіх сабралося каля 10 чалавек, не згодныя з абавязковай устаноўкай СКПО (сродкаў кантролю падатковых органаў). Яны ўжо сабралі подпісы і хочуць, каб улады ведалі што “працэс пайшоў”. За суткі таксісты сабралі пад калектыўным зваротам каля 100 подпісаў.

 

Мы звяртаемся да аблвыканкама каб давесці, што таксісты Гарадзеншчыны супраць устаноўкі СКПО ў нашы таксометры. Па-першае, гэта робіцца без нашай згоды і абмеркавання. Па-другое, гэта робіцца за наш кошт. Гэта нам абыдзецца ў 3,5-4 млн рублёў, плюс абаненцкае абслугоўванне – гэта яшчэ каля 75 тысяч рублёў штомесяц“, – распавёў прадстаўнік таксі “Карэта” Сяргей Верамеенка.

 

Таксама таксісты цяпер абавязаныя мець тэрміналы для разліку банкаўскімі карткамі. Зараз яны стаяць не ва ўсіх таксістаў, хаця па законе яны павінны быць ва ўсіх ужо з 1 студзеня 2016 года. Вядома, што таксістаў пакуль не штрафуюць.

 

Мы прапанавалі альтэрнатыву расійскім тэрміналам, якія хочуць нам навязаць. Там самы танны каштуе каля 4 млн рублёў, а ў Польшчы аналаг каштуе ад 5 да 35 еўра. Розніца ёсць, але праблема ў тым, што яго складана ўвесці ў рестр“.