Жанчыну шпіталізавалі, а яе лепшага сябра пахавалі пасля ДТЗ на пешаходным пераходзе

|

Дачка пацярпелай Тамара, распавяла “Твайму стылю”, што аварыя адбылася перад яе вачыма: маці з сабакам пераходзіла дарогу на пешаходным пераходзе, не парушаючы правіл дарожнага руху.

 

Яны пайшлі наперадзе. Адзін паток аўтамабіляў спыніўся і прапусціў іх, і здавалася, што ў другім нікога няма. Яны практычна дайшлі да светлафораў [паміж праезжымі часткамі], як быццам з ніадкуль узяўся Volkswagen і зачапіў сабаку, а з ёй паляцела і мама, бо трымала павадок. Мы ўсе былі шакаваныя і проста не разумелі, як такое магло адбыцца на пераходзе“, – распавяла Тамара.

 

Кіроўца, які ляцеў на высокай хуткасці, адразу ж спыніўся і падыйшоў да пацярпелай. Жывёліну, на жаль, ужо нельга было выратаваць.

 

У нас быў даберман, яму было пяць гадоў. На жаль, ён памёр на месцы. Яго павезлі і закапалі. Маму шпіталізавалі – у яе пералом некалькіх рэбраў, шчыкалаткі і праблемы з нагой“, – кажа Тамара.

 

На месца здарэння прыехалі супрацоўнікі ДАІ, якія забралі ў кіроўцы правы.