Фінансавая міліцыя знайшла ў гаражы ў слонімца нелегальны пункт скупкі металу

|

31-гадовы слонімец скупаў каляровыя металы і сабраў у сваім гаражы больш за чатыры тоны лому коштам 164 млн рублёў. Метал быў канфіскаваны, а ў студзені мужчына атрымаў папярэджанне, што забраныя ў яго тады ж 10 млн рублёў могуць быць перададзеныя ў даход дзяржавы.

 

У лютым мужчына зноў трапіў у поле зроку фінансавай міліцыі і Слонімскага РАУС. Як аказалася, металістам зацікавіліся таксама злодзеі. Яны, спрабуючы скрасці чарговую назапашаную металалому, разабралі дах гаража. Але выцягнуць тры тоны каляровага металу коштам 88 млн рублёў ім не ўдалося. Затое уласніка гаража зноў абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.