Расіянін хацеў вывезці дзвюх гарадзенак у Ганконг для працы прастытуткамі
29-гадовы масквіч папярэдне звязваўся з дзяўчатамі па інтэрнэце і прапаноўваў свой варыянт заробку. У выніку дзве гродзенкі пагадзіліся. За тыдзень мужчына папрасіў у дзяўчат пашпарты для афармлення ўсіх неабходных дакументаў.
24 сакавіка ў 6 раніцы ён перасёк беларускую мяжу. У Менску ўзяў аўтамабіль на пракат і адправіўся ў Гродна, дзе сустрэўся з дзяўчатамі, распавёў пра ўмовы працы, перадаў ім дакументы і квіткі на самалёт.
Усе разам на аўтамабілі адправіліся ў Мінск, адкуль потым павінны былі трапіць у Маскву, а пасля і ў Кітай.
Але маршрут быў абарваны ў 10 кіламетрах ад Гродна, каля пасёлка Берагавы. Аўтамабіль з грамадзянінам Расіі быў спынены супрацоўнікамі міліцыі. У салоне знаходзіліся дзве дзяўчыны 21-га і 19-ці гадоў, абедзве студэнткі завочнага аддзялення аднаго з універсітэтаў.
Да Паднябеснай яны не даехалі і ўжо знаходзяцца дома, а мужчына, які прапаноўваў ім “клубнічную” дзейнасць, затрыманы, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.