Футбольны “Нёман” абыграў літоўскі “Тракай” у Вільні
У міжнароднай таварыскай сустрэчы пераможцамі апынуліся падапечныя Сяргея Саладоўнікава. Хоць “Нёман” і прапусціў першым, але ў адказ суперніку гарадзенскія футбалісты адправілі тры мячы. У складзе жоўта-зялёных дублем адзначыўся Васькоў, таксама на апошніх хвілінах матчу забiў Бомбель.
Вядома, што ў складзе літоўскай каманды гулялі два былых гарадзенскіх гульца – Марыўс Рапалiс і Дзмітрый Рэкіш.
25 сакавiка, таварыскі матч
“Тракай” – “Нёман” – 1:3
Фота з леташняга матчу каманд